26 лютага MAUZER даў у Мінску акустычны канцэрт. Але запланаванай прэзентацыі альбома «Porna», праўда, не адбылося.

Канцэрт у клубе «Рэактар» сабраў пару соцень чалавек. Было відавочна, што яны прыйшлі паслухаць не AKUTE, які выйшаў на сцэну першым, а іншую магілёўскую каманду — MAUZER. Хаця прысутнічала цікавасць і да гурту, які паўстаў на рэштках «Глюкаў».

Інтрыга з выступам MAUZERа была ў тым, што на мінулым тыдні каманду пакінулі адразу два музыкі. А яшчэ лідэр гурту Янка на рэпетыцыі зламаў нагу. І таму трэба было адмяняць канцэрт ці рабіць акустыку. Апошняга варыянту, безумоўна, не чакалі. Моладзь хацела паслэміцца, паскакаць, як тое любіць і сам Янка Маўзер.

Але гурт ніхто не асвістаў. Наадварот, падтрымлівалі воклічамі, пляскалі ў далоні.

Музыка патлумачыў сыход бубнача і басіста тым, што яны вырашылі «працягнуць кар’еру ў Піцеры, бо там музыка цікавейшая і плацяць больш. Таму мы сёння граем удвух. Такая лажа атрымліваецца крутая. Затое я нарэшце займуся тым, што люблю акрамя сэксу — пачытаю вершы».

Вершы Янка і сапраўды чытаў. І спяваў. Толькі выступ быў непрацяглым. Адыграць цалкам у акустыцы новы альбом немагчыма, хаця некалькі песень прагучалі.

Калі музыкі пакідалі сцэну, фанаты пачалі крычаць: «Пакажы пералом!» І так настойліва, што Янка не змог праігнараваць.

«Хто хоча ўбачыць пералом — таму трэба на БТ».

Маўляў, там патрэбны людзі, якія займаюцца выкрыццём.

Што мусіў зрабіць MAUZER, зрабіла «Сцяна». Тыя, хто пасля папярэдняга выступу адышоў ці сабраўся сыходзіць зусім, прымусілі вярнуцца берасцейскія музыкі. Гурт запаліў. Канцэрт ператварыўся ў прэзентацыю іх новага альбома «Кропка вяртання».

А што MAUZER? Янка паабяцаў у хуткім часе прыехаць у Мінск з электрычным канцэртам. А пакуль трэба шукаць новых музыкаў. І залечваць раны.

AKUTE.

AKUTE.

Янка Маўзер.

Янка Маўзер.

Не зразумела, якая нага ў музыкі зламана.

Не зразумела, якая нага ў музыкі зламана.

«Сцяна».

«Сцяна».

Берасцейскія музыкі выступалі босымі.

Берасцейскія музыкі выступалі босымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?