36-гадовы капітан мінскага «Дынама» Віле Пелтанен заваяваў бронзавы медаль ванкуверскай Алімпіяды ў складзе хакейнай зборнай Фінляндыі.

27 лютага ў матчы за трэцяе месца скандынавы з лікам 5:3 (1:0, 0:3, 4:0) перамаглі каманду Славакіі.

Пелтанен правёў усе шэсць гульняў алімпійскага турніру і зрабіў адзін галявы пас — у другім матчы групавой стадыі супраць Германіі пры ліку 3:0 (вынік — 5:0).

У калекцыі хакеіста цяпер чатыры алімпійскія медалі.

Раней ён атрымаў дзве «бронзы» (АГ-94, АГ-98) і «срэбра» (АГ-2006). У яго актыве таксама залаты (1995), чатыры сярэбраныя (1994, 1998, 1999, 2007) і тры бронзавыя (2000, 2006, 2008) медалі чэмпіянатаў свету. У складзе мінскага «Дынама» ў 2009 годзе Пелтанен стаў уладальнікам Кубка Шпенглера.

Капітан «Дынама» быў сцяганосцам фінскай дэлегацыі на адкрыцці Алімпіяды-2010.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?