Некалькі месяцаў таму, калі польскія СМІ апублікавалі паведамленьне пра тое, што Беларусь, імаверна, закупіла фільтры для Інтэрнэту, Камітэт дзяржбясьпекі афіцыйна абвергнуў гэтую інфармацыю. Аднак, верагодна, забыў папярэдзіць Міністэрства статыстыкі пра тое, што не пра ўсе кантракты можна паведамляць грамадзкасьці.

Так, згодна з афіцыйнымі зьвесткамі Мінстату, у першым паўгодзьдзі пералік катэгорый тавараў, што лічацца за Кітаем у графе «імпарт» папоўніўся новай пазыцыяй -"машыны для аўтаматычнай апрацоўкі інфармацыі". Аб’ём кантрактаў – 20,6 млн даляраў. У выніку дыпляматы могуць казаць, што наш імпарт з Кітаю павялічыўся на 83,6%.

Дарэчы, нягледзячы на заявы пра стратэгічнае партнэрства Беларусі і Кітаю ў цэлым тавараабарот між нашымі краінамі сёлета істотна зьнізіўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?