3 — Міжнародны дзень пісьменніка.

8 — Юбілейны Міжнародны жаночы. 100 гадоў таму нямецкая сацыялістка Клара Цэткін прапанавала прызнаць 8 сакавіка днём барацьбы за жаночыя правы.

11 — 25 гадоў таму (1985) на пасаду кіраўніка КПСС быў абраны Міхаіл Гарбачоў. Пачалася перабудова, якая ўрэшце прывяла да атрымання Беларуссю незалежнасці.

15 — Дзень канстытуцыі.

17 — У Вільні 100 гадоў таму нарадзіўся Хведар Ілляшэвіч (1910—1948), пісьменнік, журналіст, выдавец.

19 — Святога Язэпа ў каталікоў.

25 — Дзень Волі.

28 — Вербная нядзеля, або Пальмавая нядзеля ў хрысціян.

28 — 25 гадоў таму ў Францыі памёр мастак Марк Шагал. Праз усю сваю творчасць ён пранёс вобраз свайго роднага горада, Віцебска.

30 – Пейсах у юдэяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?