Удзень 4 ліпеня прадстаўнікі спецслужбаў не дазвалялі журналістам здымаць месца здарэння, photo.bymedia.net

Удзень 4 ліпеня прадстаўнікі спецслужбаў не дазвалялі журналістам здымаць месца здарэння, photo.bymedia.net

На прэс‑канферэнцыі 2 сакавіка з нагоды Дня беларускай міліцыі першы намеснік міністра ўнутраных спраў Алег Пякарскі закрануў і пытанне расследавання выбуху ў Мінску 4 ліпеня 2008 г. падчас святкавання Дня незалежнасці.

Алег Пякарскі зазначыў, што за перыяд, што прайшоў з часу выбуху, былі праведзеныя 900 допытаў, праведзена 600 ператрусаў, знойдзена 150 кг выбуховых прыстасоваў.

Пякарскі падкрэсліў, што ўсе асобы на распаўсюджаных міліцыяй фатаграфіях устаноўлены.

Міліцыя настойвае на тым, што выбух 4 ліпеня здзейснены з хуліганскіх матываў,

але ні падазраваных, ні асобаў, датычных да выбуху, няма.

Нагадаем, што 4 ліпеня 2008 году (0:25) падчас святкавання Дня незалежнасьці на канцэрце ля стэлы «Мінск — горад-герой» адбыўся выбух. Выбухнула самаробная выбуховая прылада, начыненая металічнымі гайкамі і цвікамі. У выніку выбуху пацярпелі 54 чалавекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?