Паліцыя дапытала міністра замежных спраў Ізраіля Авігдора Лібермана па падазрэнні ва ўмяшанні ў ход судовага разбіральніцтва, а таксама ў парушэнні грамадскага даверу.

Як паведамляюць афіцыйныя крыніцы, міністра дапыталі ў рамках расследавання, якое вядзецца супраць былога пасла Ізраіля ў Беларусі Зэева Бэн‑Ар’е.

Паведамляецца, што гаворка ідзе

пра перадачу Ліберману амбасадарам у Мінску сакрэтнай інфармацыі аб расследаванні супраць яго.

У ходзе расследавання ізраільскія праваахоўныя органы звярнуліся праз амбасаду да сваіх беларускіх калег з просьбай прадаставіць гэтыя звесткі.

Пасол Зэеў Бэн‑Ар’е перадаў гэтую просьбу генпракуратуры Беларусі, аднак захаваў у сябе копію дакумента. У ходзе візіту Авігдора Лібермана ў Мінск у кастрычніку 2008 года

амбасадар перадаў яму, як падазрае паліцыя, сакрэтную інфармацыю, якая знаходзілася ў яго распараджэнні.

Як адзначае паліцыя, Лібермана падазраюць у тым, што ён прасоваў Бен‑Ар’е па службовай лесвіцы ў МЗС ў мінулыя месяцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?