Максімальная велічыня льготнага крэдыту на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылых дамоў павялічана да 100 працэнтаў кошту нарматыву льготна крэдытуемай плошчы жылога памяшкання тыпавых спажывецкіх якасцей для ўсіх грамадзян.

Такая норма змяшчаецца ва ўказе Прэзідэнта Беларусі ад 1 сакавіка нумар 120, якім унесены дапаўненні і змяненні ва ўказ ад 14 красавіка 2000 года нумар 185, паведамілі ў прэс‑службе кіраўніка дзяржавы.

Гэтым дакументам прадугледжваецца зніжэнне фінансавай нагрузкі на грамадзян, якія паляпшаюць жыллёвыя ўмовы з прыцягненнем ільготных крэдытаў, а таксама ўдасканаленне інстытута льготнага крэдытавання жыллёвага будаўніцтва.

У мэтах змяншэння аб’ёму ўласных сродкаў грамадзян, што накіроўваюцца на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылля, ва ўказе прадугледжана павелічэнне максімальнай велічыні льготных крэдытаў, што прадастаўляюцца на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылых дамоў, якія прымаюцца ў эксплуатацыю з поўнай аддзелкай, у памеры 100 працэнтаў кошту нарматыву льготна крэдытуемай плошчы жылога памяшкання тыпавых спажывецкіх якасцей для ўсіх грамадзян (за выключэннем шматдзетных сем’яў, якія атрымліваюць ільготны крэдыт у памеры 95 працэнтаў і аднаразовую субсідыю ў памеры 5 працэнтаў кошту нарматыву льготна крэдытуемай плошчы жылога памяшкання тыпавых спажывецкіх якасцей).

Павялічаны максімальны памер ільготных крэдытаў, што прадастаўляюцца на набыццё жылля (за выключэннем жылля, пабудаванага спецыяльна для продажу):

‑ для шматдзетных сем’яў, якія паляпшаюць жыллёвыя ўмовы шляхам набыцця жылля, — 100 працэнтаў максімальнага памеру крэдыту, што выдзяляецца на будаўніцтва жылля (раней было 90 працэнтаў);

‑ для грамадзян, якія паляпшаюць жыллёвыя ўмовы шляхам набыцця жылля, — 90 працэнтаў максімальнага памеру крэдыту, што выдзяляецца на будаўніцтва жылля (раней было 70 працэнтаў).

Дзеянне гэтай нормы распаўсюджваецца на новыя крэдытныя дагаворы, якія заключаюцца, на дагаворы, па якіх крэдыты не выдаваліся, а таксама на крэдытныя дагаворы, па якіх грамадзянам прадастаўлены льготныя крэдыты на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылых памяшканняў у жылых дамах, не ўведзеных у эксплуатацыю да 1 сакавіка 2010 года.

У мэтах забеспячэння даступнасці льготных крэдытаў для грамадзян, якія пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек, прадугледжана зніжэнне платы за карыстанне льготнымі крэдытамі з 3 працэнтаў да 1 працэнта гадавых. Дзеянне гэтай нормы будзе распаўсюджвацца на новыя крэдытныя дагаворы, якія заключаюцца, на дагаворы, па якіх крэдыты не выдаваліся, а таксама на крэдытныя дагаворы, па якіх грамадзянам прадастаўлены льготныя крэдыты на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылых памяшканняў у жылых дамах, не ўведзеных у эксплуатацыю да 1 сакавіка 2010 года.

Акрамя таго, унесена змяненне, якое дае магчымасць шматдзетным сем’ям, што ажыццяўляюць будаўніцтва жылых памяшканняў у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек, атрымліваць ільготныя крэдыты на будаўніцтва гаспадарчых пабудоў (у памеры да 20 працэнтаў кошту будаўніцтва нарматыву льготна крэдытуемай плошчы).

Указ дапоўнены нормай, якая прадастаўляе права на сумеснае выкарыстанне аднаразовай субсідыі і льготнага крэдыту грамадзянамі, у складзе сем’яў якіх ёсць дзеці‑інваліды і інваліды з дзяцінства I і II групы.

Указ уступае ў сілу з 1 сакавіка 2010 года.

Савету Міністраў даручана ў двухмесячны тэрмін забяспечыць прывядзенне нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым указам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?