У сераду аб гэтым пастанавіла гарадская Рада. Галасамі большасці радных, праект дамовы аб супрацоўніцтве паміж двума гарадамі быў зняты з разгляду.
Зрабіць гэта прапанаваў кіраўнік гарадской Рады Здзіслаў Салавін. Як ён адзначыў Польскаму прэсаваму Агенцтву: «Хоць амаль усе мы жадаем супрацоўнічаць з Гродна, праз узмацненне рэпрэсій супраць палякаў на Беларусі зараз супраца немагчымая. Мы мелі сігналы ад беларускіх палякаў, што для іх гэта было бы абразай. Мы будзем чакаць на сігнал беларускіх уладаў, які б сведчыў аб гатоўнасці ўзяць сябе ў рукі і спыніць рэпрэсіі супраць тых, хто не парушаў законаў».

Слупск размешчаны на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Налічвае амаль 100 тыс. жыхароў і з’яўляецца адным з прамысловых цэнтраў рэгіёну. Асноўнае месца ў гаспадарцы горада займае машынабудаванне і дрэваапрацоўка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?