Беларускі ПЭН-Цэнтар і газэта "Наша Ніва" падвялі вынікі Конкурсу маладых літаратараў, прысьвечанага стогадоваму юбілею "НН", які, нагадаем, будзе адзначацца ў лістападзе.

Усяго на разгляд даслалі творы 80 аўтараў. Журы вызначыла 22 фіналісты.

Гэта Яраслава Ананка, Юлія Арцёмава, Ірына Барысевіч (Віцебск), Валянцін Бойка (Мазыр),

Кірыл Дубоўскі, Сяргей Карбановіч, Алесь Кудрыцкі (Вітэнбэрг),

Настасься Манцэвіч, Сяржук Мядзьведзеў, Андрэй Пакроўскі, Сірошка Пістончык і Ўласік Смаркач (Берасьце),

Віталь Рыжкоў (Магілёў), Аляксей Сарока (Крупкі), Ганна Серахан, Сяржук Семянюк,

Наталка Харытанюк (Берасьце), Юлія Шэдзько, Віктар Ываноў, Юлія Яфімовіч,

Андрэй Адамовіч і Віялета Пачкоўская.

У сьнежні ў Менску пройдуць майстар-клясы для фіналістаў. Іх творы будуць выдадзеныя асобнай кнігай.

Віншуем пераможцаў!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?