Колькасць вайскоўцаў ва Узброеных сілах Расіі з 2008 года скарацілася з аднаго мільёна 130 тысяч чалавек да мільёна. Пра гэта сказаў, выступаючы на калегіі Мінабароны, прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядзведзеў.

Мядзведзеў сказаў, што «міністэрства выканала пастаўленыя задачы па выхадзе на перспектыўны баявы склад узброеных сіл».

Пры гэтым важнымі задачамі для Міністэрства ў будучыні Мядзведзеў назваў падрыхтоўку афіцэрскага корпусу і сяржанцкага складу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?