Фарміраванне нацэнак і цэн ў рэстаранах, кафэ, барах нацэначных катэгорый люкс, вышэйшая, першая будзе адбывацца з улікам кан’юнктуры рынку. Кіраўнік дзяржавы 1 сакавіка 2010 года падпісаў указ нумар 127 «Аб унясенні дапаўнення ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 мая 1999 г. нумар 285». Аб гэтым паведамілі ў прэс‑службе кіраўніка дзяржавы.

У дакуменце прадугледжана выключэнне прадукцыі гандлёвых аб’ектаў грамадскага харчавання нацэначных катэгорый люкс, вышэйшая і першая з пераліку тавараў (работ, паслуг), цэны (тарыфы), надбаўкі (скідкі) на якія рэгулююцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі ўраду, Нацыянальным банкам, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам, зацверджанага ўказам ад 19 мая 1999 года нумар 285 «Аб некаторых мерах па стабілізацыі цэн (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь».

Пры гэтым захоўваецца дзяржаўнае рэгуляванне нацэнак і цэн ў сацыяльна арыентаваных аб’ектах грамадскага харчавання другой і трэцяй нацэначных катэгорый (сталовыя пры прамысловых і сельскагаспадарчых арганізацыях, школьныя, студэнцкія сталовыя).

Цяпер у рэспубліцы функцыянуе 11 450 гандлёвых аб’ектаў грамадскага харчавання, у тым ліку 5455 агульнадаступных аб’ектаў. Нацэначныя катэгорыі люкс і вышэйшая маюць толькі 57 аб’ектаў (0,5 працэнта ад іх агульнай колькасці), першую катэгорыю — 1413 аб’ектаў (12,3 працэнта).

Такім чынам, па большасці аб’ектаў грамадскага харчавання практыка дзяржаўнага рэгулявання нацэнак і цэн захаваецца.

Указ падрыхтаваны ў мэтах стымулявання развіцця рэстараннага бізнесу, лібералізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці.

Прыняцце ўказа павінна спрасціць работу арганізацый грамадскага харчавання, садзейнічаць павышэнню якасці выпускаемай прадукцыі і прадастаўляемых паслуг, культуры абслугоўвання спажыўцоў, павялічыць інвестыцыйную прывабнасць гэтай сферы дзейнасці, надаць стымул развіццю рэстараннага бізнесу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?