Стварэнне беларускага касмічнага апарата (БКА) затрымліваецца. Прычыны затрымкі ў Нацыянальнай акадэміі навук не каментуюць. Канстатуюць толькі сам факт выхаду з графіка.

Прэс-сакратар НАН Марыя Жыткова паведаміла, што працягваецца праца над беларускім спадарожнікам. Чаму БКА яшчэ не гатовы, прэс-сакратар не патлумачыла.

Нагадаем, што ў верасні 2008 года старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Міхаіл Мясніковіч паведаміў, што запуск беларускага касмічнага апарата адбудзецца ў чацвёртым квартале 2009. Пра больш позні тэрмін запуску — у пачатку 2010 — пасля казаў кіраўнік Федэральнага касмічнага агенцтва Анатоль Пярмінаў.

Гэта будзе другая спроба Беларусі стаць касмічнай краінай. Першы касмічны апарат «БелКА» ў 2006 годзе разбіўся разам з іншымі семнаццацю спадарожнікамі ў выніку падзення ракеты «Днепр», якая павінна была вывесці спадарожнікі на арбіту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?