У Бабруйску судзілі банду, якую ўзначальваў адстаўны палкоўнік.

Гісторыя пачалася ў ліхія 90-я. У 1994 годзе ў бабруйскім мікрараёне Чарапкі арганізоўваецца чарговая банда. У яе ўваходзяць мясцовыя злачынцы з вымоўнымі мянушкамі: Чыкаціла, Пластык, Букаед, Ажэ, Геша... А ўзначальвае банду Барыс Скрыпчанка – вайсковец-палкоўнік. У крымінальным свеце ў яго было дзве мянушкі: Баця і Генерал.

У 90-я ён працаваў дырэктарам завода, кіраваў будпадраздзяленнем Мінабароны.

У Генерала былі сувязі, але не было магчымасці зарабляць вялікія грошы, ён і вырашыў пазнаёміцца з крымінальнікамі.

Банда абклала данінай усіх, хто займаўся незаконнымі аперацыямі з каляровымі металамі. Скрыпчанка “зліваў” інфу пра каналы збыту, а бандыты карысталіся. Сам палкоўнік “на справу” не хадзіў.

У 2000 годзе Скрыпчанка выходзіць на пенсію. Да таго моманту ён зарабіў капітал, частку грошай уклаў у бабруйскі рынак «Паўночны». Ён з'ехаў у Маскву, арганізаваў будаўнічую кампанію «Рос».

У Маскве ён сустракаўся са злодзеем у законе Біруковым, больш вядомым як Біра. Генерал даваў крымінальнікам грошы на іх патрэбы – то дзве тысячы даляраў, то тры.

Магчыма, банда існавала б і далей, калі б у жыцці Скрыпчанкі не з'явілася 20-гадовая Наташа. Скрыпчанка падараваў ёй кватэру ў Бабруйску, кропку ў гандлёвым цэнтры. Але

калі Скрыпчанка з'ехаў у Маскву, Наташа закруціла раман з крымінальнікам з канкурэнтнай групоўкі Усаянам. Летам 2007 г. таго расстралялі ў Наташыным пад'ездзе.
Кілерамі былі супрацоўнікі кампаніі «Рос». Адпрацоўваючы версію забойства з рэўнасці, следчыя сталі вывучаць асобу Скрыпчанкі. І зразумелі, што гэта за камерсант.

Скрыпчанку і яго бандытаў затрымалі ў Бабруйску ў 2007 г., на Новы год.

За час існавання банды злачынцы прыдбалі “крутыя” машыны. У Баці была кватэра ў Бабруйску, двухпавярховы катэдж, аўтамабіль БМВ 7.

Па справе праходзяць 20 чалавек. Беларускі ваенны суд асудзіў Скрыпчанку на 20 гадоў турмы. Яшчэ пяць бандытаў атрымалі ад 6 да 14 гадоў. Але не ўсе эпізоды ўвайшлі ў справу. Пакуль даказана, што банда за час існавання здзейсніла 15 злачынстваў.

Прозвішчы і імёны з этычных меркаванняў змененыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?