Новы тарыфны план «Абсалют» ад аператара МТС прапануе абанентам неабмежаваную мабільную сувязь за 290 тысяч рублёў штомесяц. Заплаціўшы адзін раз гэтыя грошы,

карыстальнікі атрымаюць бясплатныя званкі ва ўсе сеткі краіны і на даведачна-інфармацыйныя нумары, бясплатныя SMS, MMS і інтэрнэт.
Нумар для сябе можна будзе абраць з дыяпазона +375 33 3333ХХХ альбо выбраць іншыя элітныя нумары.
Адзінае абмежаванне — міжнародныя званкі. Іх колькасць складае 200 хвілінаў.

Відаць, прапанова найперш зацікавіць бізнэсоўцаў альбо кампаніі. Шараговых карыстальнікаў адштурхне высокая абаненцкая плата - $100.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?