85 гадоў таму, 1 верасьня 1921 г., у Морачы Нясьвіскага павету нарадзіўся Ян Абабурка.

Па вайне ён апынуўся ў Манчэстары, дзе браў удзел у грамадзкім жыцці, быў актывістам парафіі Жыровіцкай Божай Маці Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Гэта і абумовіла ягоны далейшы выбар, пасьля таго з Брытаніюі ў ЗША зьехаў адзіны сьвятар БАПЦ Аляксандар Крыт.

У 1963 г. пасьля належнай падрыхтоўкі і самых сапраўдных іспытаў у нямецкім Карлсруэ Ян Абабурка быў высвячаны ў сьвятары.

У 1960-1980-ыя гады служба была цяжкая. Як і большасьць беларускіх сьвятароў у буднія дні а. Абабурка рабіў на асноўнай працы, а ў выходныя выбіраўся з душпастырскай місіяй. Часьцей за ўласны кошт, ва ўсе гарады, дзе жылі беларусы: Лёндан, Брэдфард, Нотынгем, Бірмінгем, Ковэнтры, Вулвэрхэмптан, Лідс ды інш.

І ў кожным горадзе яго чакалі, каб пачуць слова на роднай мове.

Сёньня а. Яну цяжка спраўляцца адному (ягоная жонка – Кацярына Абабурка – памерла ў пачатку 1990-х). Дзесяць гадоў таму ён сур’ёзна захварэў. Яму цяжка хадзіць і размаўляць. Але два разы на месяц ён адпраўляе багаслужбу ў Манчэстары.

Рэдакцыя «Нашай Нівы» віншуе а. Яна Абабурку з днём народзінаў і зычыць моцнага здароўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?