5 сакавіка ў Санкт‑Пецярбурзе адбылося першае пасяджэнне летняй сесіі Свяцейшага Сінода Расійскай Праваслаўнай Царквы.

Сярод іншага на пасяджэнні адбылося прызначэнне новага беларускага епіскапа.

Вікарным епіскапам Мінскай епархіі стаў архімандрыт Веніямін (Тупека), які да гэтага з’яўляўся намеснікам Благавешчанскага манастыра ў Лядах (Смалявіцкі раён).

Ён атрымаў тытул епіскапа Барысаўскага. Нарачэнне і хіратонія ў епіскапскі сан пройдзе ў Маскве.

Архімандрыт Веніамін (Тупека) нарадзіўся ў 1968 годзе ў Лунінцы. Скончыў БДУ (1992), Мінскую духоўную семінарыю (1996), Мінскую духоўную акадэмію (1999). Выкладчык маральнага багаслоўя ў Духоўнай семінарыі.

Цяпер у Беларускім Эзархаце РПЦ налічваецца 11 епархій, а таксама 14 епіскапаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?