20 красавіка ў Мінск у рамках развітальнага турнэ прыедуць Scorpions. Гурт быў заснаваны за часамі канцлерства бацькі нямецкага эканамічнага цуда Людвіга Эрхарда.

Як і Rammstein’ы нямецка‑англамоўны гурт выступіць на «Мінск‑Арэне». Арганізатары канцэрта адзначаюць, што Мінск знаходзіцца ў самым пачатку вялізнага гастрольнага спісу турнэ, якое пройдзе пад назвай «Get Your Sting And Blackout».

Квіткі на Scorpions будуць каштаваць ад 75 000 да 225 000 рублёў,

танцпол (папярэдні продаж) — 120 000 рублёў, фан‑зона (першыя 200 квіткоў) — 150 000 рублёў.

Зазначым, што самы дарагі квіток на Rammstein быў 300 тыс.

Такім чынам «Мінск‑Арэна», 20 красавіка (аўторак), 19.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0