10 сакавіка, а 19‑й гадзіне імпрэза «Безпрабелаў»: паралельныя тэмы ў тэкстах Вольскага і Анемпадыстава.

Розніца аўтарскіх трактовак адных і тых жа падзеяў, вобразаў, паняткаў.

«Фармальная нагода вечара — у нас з Лявонам ёсць падобныя творы, напісаны таго ж мала не ў адзін час, — кажа аўтар «Народнага альбому», паэт-песеннік і мастак Міхал Анемпадыстаў. — У мяне словы да песні — «На нашай вуліцы», у яго — «На вуліцы маёй», у яго — «Людзі на балоце», словы да песні гурту «Новае неба», а ў мяне тэкст для таго ж гурту - Падводнае гета». Падобныя вобразы, падобныя тэмы, але рознае падыходы».

А па вялікім рахунку Міхал і Лявон хочуць наладзіць у галерэі «Ў» такую сябе душэўную сустрэчу з чытаннем літаратурных тэкстаў. «Захочацца Лявону паспяваць — паспявае, захочацца мне анекдот распавесці — распавяду, маем на мэце наладзіць дасціпную гутарку з публікай і адзін з адным», — дадае Міхал Анемпадыстаў.

Старыя і новыя творы. Нязмушаная размова, адказы на пытанні, інтэлігентныя жарты. Адсутнасць нецэнзурнай лексікі з вуснаў выступоўцаў гарантуецца. Адбудзецца імпрэза па адрасе:

Мінск, пр. Незалежнасці, 37а (Галерэя «Ў)».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?