1 верасьня прэзыдэнт Беларусі ўзяў удзел ва ўрачыстым адкрыцьці ў Пінску Палескага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Таксама ён зрабіў некалькі заяў перад журналістамі.

А. Лукашэнка заявіў, што пытаньне будаўніцтва АЭС нельга ні ў якім разе фарсіраваць – «ні ў сілу псыхалягічных, ні эканамічных, ні фінансавых ні іншых прычын».

Закрануў прэзыдэнт тэму будаўніцтва АЭС: «Некаторыя кажуць, што беларусы ня ўспрымуць АЭС. Гэта лухта. Беларусы ўспрымуць сучасную станцыю, нават маючы на ўвазе тое, што вакол нас пабудаваныя станцыі паводле некаторых старых тэхналёгій».

Прэзыдэнт адзначыў, што наконт АЭС сур’ёзны і прыстойны праект прапанавала Францыя.

Закрануў лідэр беларускай дзяржавы пытаньне цаны на газ. «Мы ніколі ня будзем купляць газ даражэй, чым Нямеччына. Яшчэ тыя людзі не памерлі, якія ў адных акопах з расейцамі гінулі», - традыцыйна заявіў А. Лукашэнка. «Мы абсалютна ня супраць, каб цэны расьлі, але яны мусяць быць такімі як у Расеі...».

«Ніколі наша эканоміка ня лясьне, і наші народ нішчым ня будзе», – рэзюмаваў прэзыдэнт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?