Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, у адпаведнасці з якім ордэнам «За асабістую мужнасць» пасмяротна ўзнагароджаныя намеснік камандзіра па лётнай падрыхтоўцы 61‑й знішчальнай авіяцыйнай базы Заходняга аператыўна‑тактычнага камандавання Ваенна‑паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл палкоўнік Аляксандр Жураўлевіч і намеснік камандуючага войскамі па авіяцыі Заходняга аператыўна‑тактычнага камандавання Ваенна‑паветраных сілаў і войскаў СПА Узброеных Сіл палкоўнік Аляксандр Марфіцкі.

Пра гэта паведамілі ў прэс‑службе кіраўніка дзяржавы.

Афіцэры ганараваныя гэтымі ўзнагародамі

за смелыя і рашучыя дзеянні пры абставінах, звязаных з рызыкай для жыцця, асабістую мужнасць і адвагу, праяўленыя пры выкананні службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм.

30 жніўня на авіяшоу у горадзе Радам (Польшча) падчас выканання фігуры вышэйшага пілатажу разбіўся беларускі ваенны самалёт Су‑27. Абодва члены экіпажу — лётчыкі‑снайперы Аляксандр Марфіцкі і Аляксандр Жураўлевіч загінулі. Папярэдняя версія трагедыі — траплянне птушкі ў рухавік.

Лётчыкі адвялі самалёт ад населенага пункта і не катапультаваліся, цаной свайго жыцця прадухіліўшы больш цяжкія наступствы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?