26‑гадовы беларускі форвард «Зеніта» Сяргей Карніленка гэты сезон правядзе ў «Томі». Футбаліст будзе выступаць за сібіракоў на правах арэнды.

Нагадаем, у канцы жніўні 2008 форвард падпісаў з клубам кантракт на 2,5 года, перабраўшыся ў Томск з днепрапятроўскага «Дняпра». У ліпені 2009‑га Карніленка перайшоў у «Зеніт», з якім заключыў пагадненне тэрмінам на чатыры з паловай гады.

Чэмпіянат Расіі стартуе ў гэту пятніцу, 12 сакавіка.

У першым туры «Томь» на выездзе згуляе з «Растовам», за які будуць выступаць трое беларусаў: Антон Амельчанка, Аляксандр Кульчый ды Цімафей Калачоў. Будзе гуляць за «Растоў» і экс‑футбаліст БАТЭ Анры Хагуш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?