Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне і Згуртаваньне Беларусаў Канады сардэчна запрашаюць Вас узяць удзел у чарговай XXVII Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі, якая адбудзецца 2-3 верасьня ў горадзе Нью-Брансуіку, штат Нью Джэрзі.
Праграма Сустрэчы
2-га верасьня:
канфэрэнцыя «У абарону дэмакратыі ў Беларусі», пачатак а 11-й раніцы па нью-ёрскім часе;
апоўдні будзе адчынены буфэт;
кошт квіткоў дарослым $35, студэнтам $30;
Баль Сустрэчы, пачатак а 8-й гадзіне вечара;
кошт квіткоў дарослым $40, студэнтам $35;
3-га верасьня
Банкет і Канцэрт, пачатак а 1-й гадзіне папаўдні;
кошт квіткоў дарослым $45, студэнтам $35;
Усе імпрэзы Сустрэчы будуць адбывацца ў гатэлі HYATT REGENCY па адрасу: 2 Albany Street, New Brunswick, NJ, тэл. 732-873-1234.
Кошты пададзеныя для загадзя замоўленых квіткоў.