Прэзідэнт Літвы павіншавала суайчыннікаў з гадавінай аднаўлення незалежнасці:

«Незалежнасць была імкненнем, якое аб'яднала ўвесь народ, запаліла агонь Саюдзіса, запаліла сэрцы. Толькі намаганні кожнага актыўнага грамадзяніна Літвы дапамаглі краіне ўстаць. Мы адчувалі дыханне свабоды, былі ўпэўненыя ў сваіх сілах і адзін у адным. Адзінства народа вытрымала ціск блакады і крывавыя выпрабаванні 13 студзеня.

Аднаўленне незалежнасці 20 гадоў таму, яе абарона і ўмацаванне было неабходнасцю, якую ўсведамляў кожны. Успомнім, колькі радасці і надзеі даў нам акт 11 сакавіка, якімі ўсе тады былі шчаслівымі, адзінымі, бясстрашнымі, як хацелі быць свабоднымі. Мы ўбачылі, якім прыгожым і высакародным можа быць чалавек, які змагаецца за свае памкненні.
Які моцны і адзіны народ у барацьбе за сваю годнасць. Да 11-га сакавіка нас прывяла тысячагадовая гісторыя народа, што згуртаваўся ў барацьбе за незалежнасць. Сучаснасць мы ствараем самі, толькі ад нас будзе залежаць будучыня той Літвы, якую мы жадалі, за якую змагаліся. Дзяржава будзе такой, якімі будзем мы самі» – прамовіла Даля Грыбаўскайце на ўрачыстай цырымоніі.

Сёння Літва святкуе 20 годдзе аднаўлення незалежнасці. 11 сакавіка 1990г. позна ўвечары тагачасны новаабраны старшыня Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР Вітаўтас Ландсбергіс абвясціў вынікі пайменнага галасавання за акт «Аб аднаўленні Незалежнай Літоўскай Дзяржавы». Ніводзін з дэпутатаў не прагаласаваў «супраць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?