Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 12 сакавіка ў Беларусі будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі па Гомельскай і Брэсцкай абласцях месцамі невялікі снег. На асо

бных участках дарог галалёдзіца. Вецер няўстойлівы 2—7 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4—10°С, месцамі да мінус 15°С, днём мінус 1 — плюс 5°С.

У Мінску 12 сакавіка малавоблачна, без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер няўстойлівы 2—7 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 8—10°С, днём плюс 2—4°С.

У наступныя двое сутак, 13—14 сакавіка, па краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. 13‑га ноччу ў паўночна‑заходніх раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі снег, мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑заходні з пераходам на паўночна‑заходні 4—9 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 4—11°С, пры праясненнях да мінус 13—15°С; днём мінус 3 — плюс 3°С.

14‑га на большай частцы тэрыторыі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, паўночна‑заходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4—11°С, пры праясненнях да мінус 14—16°С; днём мінус 5 — плюс 2°С.

У Мінску 13 сакавіка воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑заходні з пераходам на паўночна‑заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 7—9°С, днём каля 0°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?