Тэлефанія
2 каментары Настасся Шамрэй | 16:28, 11 сакавiка 2010

Мабільны аператар Life:) запусціў HSPA+ у Мінску і Гомелі: у гэтых гарадах усталявана па 50 базавых станцый. Мікалай Юшкевіч, тэхнічны дырэктар life:) абяцае, што ў бліжэйшы час тэхналогія 3,75 G прыйдзе і ў іншыя абласныя цэнтры і буйныя гарады краіны.

Тэхналогія HSPA+ з’яўляецца апошняй ступенню развіцця тэхналогіяў трэцяга пакалення мабільнай сувязі 3G. Іншае назва - 3,75G, што падкрэслівае набліжэнне да наступнага чацвёртага пакалення LTE, якое падтрымлівае хуткасці перадачы дадзеных да 100 Мбіт/сек.

«Беларусь мае самы высокі ўзровень адукацыі і інтэлектуальны ўзровень народа. Гэта азначае, што гэты народ мае права выкарыстоўваць самыя апошнія, найноўшыя тэхналогіі ў свеце». — сказаў падчас прэс-канферэнцыі Озджан Эрміш, генеральны дарэктар мабільнага аператара life:)

Пры гэтым ён зазначыў, што кампанія Turtcell Group і life:) у Беларусі робяць усе намаганні, каб прынесці тэхналогіі LTE у Беларусь. У Life:) ужо ёсць 200 тыс абанентаў 3G. Наступны крок — гэта HSPA+. Плануецца, што навінку на працягу бліжэйшага году будуць выкарыстоўваць як мінімум 25% карыстальнікаў 3G (колькасць якіх таксама па планах мусіць увесь час павялічвацца). І далей кампанія плануе зрабіць яшчэ адзін крок да новых тэхналогіяў мабільнай сувязі - LTE у Беларусі.

Падчас прэс-канферэнцыі журналістам ў рэжыме рэальнага часу паказалі Speed test. HSPA+ выдала хуткасць 19 Мбіт/сек. На свае вочы бачыла — рэальна працуе.

Трэба зазначыць, што life:) сёння прэзентавала ўжо існуючую сувязь HSPA+, базавыя станцыя для якой ужо працуюць. Тобок тыя хто мае сваё тэрмінальнае абсталяванне можа скарыстацца і пратэсціць магчымасці 3,75G. Аднак пакуль такога абсталявання ў Беларусі яшчэ мала, life:) плануе яшчэ дадаткова заняцца пытаннем продажу мадэмаў і тэлефонаў на базе ОС Android. З наступнага тыдня на тэлебачанні можна будзе пабачыць новую рэкламную кампанію life:), дзе робат з імём Трыджык, будзе заклікаць падлучацца да аператара і карыстацца навінкамі мабільных тэхналогій.

Озджан Эрміш, генеральны дарэктар мабільнага аператара life:),
фотаздымак www.onliner.by

Юлія Васілян дэманструе Speed test,
фотаздымак www.onliner.by

Падзяліцца навіной:         
2 каментары падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Абцасман напiсаў(ла) Сакавiк 11, 2010 у 17:27
Беларусь мае самы высокі ўзровень адукацыі і інтэлектуальны ўзровень народа.

Звіздзёш!
Гэтыя веды не выкарыстоўваюцца. Яны - мёртвыя.
Hedymin напiсаў(ла) Сакавiк 11, 2010 у 20:35
Калі ўжо ў гэтага Лайфу грошы скончацца. Такое прадчуваньне што яны іх друкуюць, ці што.
Проста нерэальна - паслугі амаль дарам, усюды рэкляма, навейшыя тэхналёгіі....
Цікава які ў іх за 2009 год паказчык прыбытку....
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Верасень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).