Паэт‑правакатар, які пасля сямігадовай эміграцыі вярнуўся на Радзіму, ізноў выправіўся ў Нарвегію.

Сваё 48‑годдзе 8 сакавіка беларускі паэт адзначыў у выгнанні. Славамір Адамовіч доўгі час пражыў у Нарвегіі, летам мінулага году прыняў рашэнне вярнуцца на Радзіму. Аднак цяпер ізноў з’ехаў у Нарвегію.

Пакуль пра матывы свайго ад’езду ён казаць не хоча, не піша пра гэта нават у сваім жывым дзённіку.

Славамір Адамовіч — актыўны ўдзельнік пратэстных акцый 90‑х гадоў, аўтар верша «Убей президента», вядомы з перформансу, на якім публічна зашыў сабе рот. У 2002 годзе ён папрасіў палітычнага прытулку ў Нарвегіі, але атрымаў толькі статус «гуманітарнага ўцекача». У ліпені 2009 году паэт вырашыў вярнуцца ў Мінск і меў нямала планаў — ад стварэння сям’і да выдання адразу дзвюх кнігаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?