У Беларусі плануецца ўвесці дыплом даследчыка для тых, хто паспяхова завяршыў вучобу ў аспірантуру. Пра гэта паведаміў журналістам першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук 11 сакавіка ў Мінску на сустрэчы кіраўніцтва Мінадукацыі з дэлегацыяй рэктараў ВНУ з Казахстана.

Паводле яго слоў, такая мера неабходная для стымулявання ўдзелу моладзі ў навукова‑даследчай працы. Дакумент мяркуецца выдаваць тым аспірантам, якія на працягу трохгадовага тэрміна навучання прадставілі кандыдацкую дысертацыю да абароны ці рыхтуюцца гэта зрабіць, а таксама выканалі свой індывідуальны план працы.

Як паведаміў Жук,

цяпер працэнт абароны кандыдацкіх дысертацый у тэрмін невялікі і складае каля 4%.

Разам з тым, паводле яго слоў, аспіранты, як правіла, больш падрыхтаваныя, чым выпускнікі ВНУ, маюць вопыт працы ў навуцы, навуковыя публікацыі. Мяркуецца, што ўладальнікі дыплома даследчыка змогуць займаць больш высокія пасады — «не малодшага навуковага супрацоўніка, а старэйшага, не асістэнта, а старэйшага выкладчыка ў ВНУ».

Як паведаміў першы намеснік міністра, законапраект аб увядзенні дыплома даследчыка рыхтуе Вышэйшая атэстацыйная камісія Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?