А таксама шмат іншага ў праграме V фэсту сярэднявечнай культуры «Наваградскі замак — 2010», які адбудзецца 25-27 чэрвеня.

 Наваградак, жнівень 2004 г.

Наваградак, жнівень 2004 г.

 На помнік Міндоўгу яшчэ не назбіралі грошай.

На помнік Міндоўгу яшчэ не назбіралі грошай.

Пасля працяглага перапынку ў Наваградак вяртаецца фестываль сярэднявечнай культуры «Наваградскі замак». Пяты па ліку фэст пройдзе ў першай сталіцы ВКЛ з 25 па 27 чэрвеня. Адметнасцю сёлетняга святкавання стане тое, што «Наваградскі замак — 2010» спалучаць з адзначэннем 600-годдзя Грунвальдскай бітвы. Юбілею прысвецяць адмысловыя тэатральныя пастаноўкі з удзелам актораў Купалаўскага і Опернага тэатраў, музычныя праграмы і круглы стол. І, натуральна, на фэсце будуць рыцарскія забавы, сярэднявечная кухня і кірмаш.

Фестываль «Наваградскі замак» вось ужо 10 гадоў збірае дзесяткі тысяч гледачоў з усёй Беларусі і з-за яе межаў. Першы фэст адбыўся ў Наваградку ў чэрвені 2000 года і ладзіўся з таго часу кожныя два гады. У 2008 г. гарадскія ўлады дзеля эканоміі сродкаў святкаванне адмянілі — было вырашана перанесці яго на 2009 год, каб спалучыць з адзначэннем 965-годдзя горада. Але і 2009-м фэст не адбыўся — ізноў не хапіла грошай. Замест рыцараў на святкаванне Дня горада ў Наваградак прыехаў Аляксандр Саладуха і байкеры. Грошай, зрэшты, не хапіла і налядовы палац, які планавалі збудаваць яшчэ да 2009 г., і на аднаўленне гатэлю «Еўропа» на гарадской плошчы. Не пабачаць госці фестывалю і помніка Міндоўгу аўтарства скульптара Генадзя Буралкіна. «Да фэсту дакладна не паспеем», — паведаміў скульптар. Начальнік аддзелу культуры Наваградскага райвыканкаму Аляксандр Карачан патлумачыў гэта тым, што грошы на помнік збіраюцца вельмі марудна. Па яго словах на сёння распрацаваная папярэдняя праграма святкавання 600-годдзя Грунвальду і «Наваградскага замка — 2010». Афіцыйна зацверджаная праграма з пералікам удзельнікаў фэсту з’явіцца напачатку красавіка.

Нагадаем, што сродкі на помнік Міндоўгу можна пераказаць на наступны рахунак: «Аддзел культуры Навагрудскага райвыканкама, 231400, г. Навагрудак, вул. Міцкевіча, 9а, р/р 3632000001310 ААТ «ААБ Беларусбанк», код 698, УНП 500031377, ОКПО 02234044, дзейнічае на падставе Палажэння. На выраб помніка Міндоўгу».

Таксама можна ахвяраваць на рэстаўрацыю Наваградскага замка:

Разліковы рахунак аддзела культуры Наваградскага райвыканкама №3632000001310 у АСБ «Беларусбанк» код 698 г. Наваградак, УНП 500031377 з адзнакай «На рэстаўрацыю Наваградскага замка».

***

Святочная праграма*

25 Чэрвеня 2010 г.

Цэнтральная раённая бібліятэка:

11.00-18.00 Круглы стол: «Грунвальд ў гісторыі Беларусі».

26 Чэрвень 2010 г.

Гарадская плошча:

11.00-11.50 Канцэртная праграма.

11.30-12.00 Святочнае тэатралізаванае шэсце ад пляцоўкі гандлёва-эканамічнага каледжа на плошчу:

— аркестр дудароў і ўдарных інструментаў;

— князь Вітаўт і кароль Ягайла на кані ў атачэнні світы;

— прадстаўнікі рыцарскіх клубаў;

— фальклорныя мастацкія калектывы.

12.00 Адкрыццё свята:

— конная выездка;

— мастацка-гістарычны пралог «Грунвальд — 600» (з удзелам артыстаў тэатра імя Янкі Купалы і Нацыянальнага тэатра оперы);

— выступленне афіцыйных асоб.

13.00-17.00 Выступленне вядучых мастацкіх калектываў краіны.

20.00-24.00 Гала-канцэрт вядучых калектываў і выканаўцаў краіны.

24.00 Феерверк

Замкавая гара (платныя мерапрыемствы):

10.00-19.00 «Рысталішча» паказальныя выступленні вядучых клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі, музыкаў.

22.30-23.40 фаер-шоу.

Фарны касцёл

16.00-17.00 — Канцэрт духоўнай музыкі. Прэм’ера фантазіі «Грунвальд».

Барысаглебская царква

15.00-16.00 — Праваслаўныя спевы.

Роў ля Замкавай гары:

15.00-17.00 Конны турнір.

18.00-20.00 Рыцарскі турнір.

21.00-21.30 Рыцарскі бугурт.

Малы Замак:

Сярэднявечная кухня і кірмаш. На кірмашы прадугледжваецца выступленне мастацка-гістарычных калектываў.

Кінатэатр «Звязда»:

11.00-19.00 Дэманстрацыя фільмаў на гістарычную тэматыку.

Дом-музей А. Міцкевіча:

Выстава сярэднявечнай зброі і даспехаў.

Гісторыка-краязнаўчы музей:

Электронная прэзентацыя: «Эпоха Вітаўта і Ягайлы».

27 чэрвеня 2010 года

Гарадская плошча:

14.00-18.00 Выступленне дзяржаўнага канцэртнага аркестра пад кіраўніцтвам М. Фінберга

18.00-18.30. Урачыстае закрыццё свята.

Замкавая гара (платныя мерапрыемствы):

11.00-15.00 «Рысталішча»

Роў ля Замкавай гары:

16.00-17.00. Рыцарскі бугурт «Штурм замка».

Малы Замак:

11.00-16.00 Сярэднявечная кухня і кірмаш.

*Гэта папярэдні праект праграмы V фэсту сярэднявечнай культуры «Наваградскі замак — 2010» і святкавання 600-годдзя Грунвальдскай бітвы. Канчатковы варыянт з пералікам удзельнікаў святкавання будзе зацверджаны ў апачатку красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?