Аўстралія з’яўляецца найлепшай у рэйтынгу краін, якія найлепей пасуюць для таго, каб ствараць сям’ю і гадаваць дзяцей, паведамляе Daily Mail.

Паводле звестак даследавання, замоўленых банкам HSBC, горшай для гэтых мэтаў краінай з’яўляецца Брытанія.

Былі апытаныя больш за тры тысячы замежных грамадзян 50 нацыянальнасцей, якія пражываюць у шасці краінах — у Аўстраліі, Сінгапуры, Ганконгу, ЗША, ААЭ і ў Брытаніі.

На думку 78% апытаных, у Брытаніі дзеці больш часу праводзяць перад тэлевізарам і гуляюць у відэагульні.

Акрамя таго, у Брытаніі складаней уладкаваць дзіця ў школу і наймаць няню. Таксама 48% апытаных лічаць, што іх сямейнае жыццё пагоршылася пасля пераезду ў Брытанію і толькі 16% адзначылі паляпшэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?