Брэсцкая абласная арганізацыя Аб’яднанай грамадзянскай партыі не будзе браць удзел у мясцовых выбарах.

Такое рашэнне прынята на працоўнай нарадзе арганізацыі, і звязана з вынікамі фарміравання вучастковых камісій — паведаміў старшыня арганізацыі Мікалай Коўш:

— 28 лютага ў нас была канферэнцыя і мы вырашылі: калі нашы прадстаўнікі не будуць ва ўчастковых камісіях, то мы будзем разглядаць пытанне пра няўдзел у гэтых выбарах. Ну, а калі мы дэмакратычная партыя, то вырашылі дазволіць тым кандыдатам, якія захочуць ісці далей — ісці далей. Вось такое рашэнне мы зараз і прымаем. Мы далі сем чалавек ва ўчастковыя камісіі па горадзе Брэсце — уключылі толькі дваіх. Вось зараз мы будзем у судзе падаваць заяву для разгляду гэтага пытання. Не ўключылі людзей, якія маюць вялікі вопыт у гэтым накірунку.

Як зазначыў Мікалай Коўш, у вобласці АГП планавала «змагацца за 14 дэпутацкіх мандатаў». Аднак, рашэнне працягнуць свой удзел у выбарчай кампаніі прынялі толькі тры сябры партыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?