У адпаведнасці з распараджэннем начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі — першага намесніка міністра абароны генерал-маёра Пятра Ціханаўскага пачалася праверка ўзроўню баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці органаў ваеннага кіравання, злучэнняў, воінскіх часцей і арганізацый УС.

Як паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны, з 11 сакавіка ў навучальных мэтах у поўную баявую гатоўнасць прыведзены асобны танкавы батальён 11-й асобнай механізаванай брыгады (Слонім, Гродзенская вобласць).

12 сакавіка ажыццяўлялася падрыхтоўка баявой тэхнікі да выхаду ў раён тактычных вучэнняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?