Валавы знешні доўг склаў $22029.90 млн., павялічыўшыся за 2009 год на $6875.80 млн. (45,4%), у тым ліку за чацвёрты квартал на $2731.40 млн. (14,2%). Пра гэта сведчаць звесткі Белстата.

Знешні доўг органаў дзяржупраўлення вырас за год на $1326.90 млн. (36,9%), у тым ліку за чацвёрты квартал на $349.90 млн. (7,6%) да $4924.10 млн.

Знешні доўг органаў грашова‑крэдытнага рэгулявання на 1 студзеня 2010 года дасягнуў $3862.60 млн., павялічыўшыся за год амаль у 9 разоў, у тым ліку за чацвёрты квартал на $1342.00 млн. (53,2%).

Запазычанасць камерцыйных банкаў вырасла за мінулы год на $471,9 млн. (15,3%) і на 1 студзеня 2010 года склала $3553.00 млн.

Знешні доўг іншых сектараў эканомікі дасягнуў $8933.20 млн., павялічыўшыся за год на $1606.50 млн. (21,9%), у тым ліку за чацвёрты квартал на $607.90 млн. (7,3%).

Прамыя інвестыцыі павялічыліся за 2009 год на $37,8 млн. (5,3%) да $757 млн. на 1 студзеня 2010 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?