Памежнікі Луцку на мяжы з Беларуссю знайшлі амаль 200 кілаграмаў кантрабанднага мяса ў пакетах, якія віселі на дрэвах. Верагодных кантрабандыстаў пакуль не выявілі.
Як паведаміў 15 красавіка прэс‑сакратар начальніка Луцкага пагранічнага атрада Алег Лычкоўскі,
6 поліэтыленавых мяшкоў з вэнджанымі мясапрадуктамі
выявіў патруль аддзела «Вычаўка» Луцкага пагранічнага атрада.
Хутчэй за ўсё, знойдзеныя прадукты пакінулі кантрабандысты. Верагодна, іх планавалі пры нагодзе незаконна перавезці праз мяжу
і падвесілі на дрэвы для таго, каб мяса не стала ежай для дзікіх жывёл.