Іх целы будуць дастаўлены ў абласны цэнтр 15 сакавіка прыкладна а 22‑й гадзіне.

Як паведаміў начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Бяспалаў, 16 сакавіка з 9.30 да 11.30 у Лядовым палацы адбудзецца грамадзянская паніхіда, затым з 12.00 да 12.40 — адпяванне загінулых у Свята‑Уваскрасенскім саборы‑помніку ў гонар 50‑годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Пасля гэтага целы турыстаў будуць перавезены да месца пахавання.

Паводле інфармацыі на гэты час, Дар’я Трацынская будзе пахавана на могілках у вёсцы Булькава Жабінкаўскага раёна, Міхаіл Карпеш — у вёсцы Чэрні Брэсцкага раёна, Аляксандра Коўган — у Кобрынскім раёне, Яўген Траскевіч — у Слоніме.

Трагедыя здарылася 8 сакавіка ў Лавазерскім раёне Мурманскай вобласці, на перавале Таваёк на адлегласці 26 км ад пасёлка Рэўда.

Снежная лавіна накрыла шасцярых беларускіх турыстаў. Двум з іх, Аляксандру Юрагу і Дзмітрыю Фаміну, удалося выратавацца. Вечарам 9 сакавіка яны дабраліся да людзей і паведамілі пра здарэнне. Чатыры турысты — Міхаіл Карпеш (1981 года нараджэння), Яўген Траскевіч (1986), Дар’я Трацынская (1983) і Аляксандра Коўган (1987) — загінулі.

Усе яны працавалі ў Брэсце. Карпеш жыў у Брэсцкім раёне, Коўган — у Кобрыне, Траскевіч і Трацынская — у Брэсце.

Нагадаем, 12 сакавіка з ініцыятывы брэсцкіх турыстаў быў адкрыты дабрачынны рахунак для аказання дапамогі родным загінулых у Мурманскай вобласці: разліковы рахунак № 3819382105438 у філіяле № 126 ААТ «ААБ «Беларусбанк» горада Брэста, МФА 252, дабрачынны рахунак № 000 000 030 з паметкай «На аказанне дапамогі родным турыстаў, якія трапілі ў катастрофу ў гарах Кольскага паўвострава».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?