Увечары 15 сакавіка пры надглядзе памежнікамі на чыгуначным вакзале ў Брэсце пасажырскага цягніка, які імчаў з Варшавы ў Маскву, у адным з вагонаў была знойдзена партыя наркотыкаў.

Як паведаміў начальнік прэс‑цэнтра Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка, паўтара кілаграма какаіну, запакаванага ў два поліэтыленавыя пакеты, знаходзіліся ў тайніку,

абсталяваным у свабодным ад пасажыраў купэ прычапнога вагона з Базэля.

Да следчых дзеянняў падключаны супрацоўнікі УКДБ па Брэсцкай вобласці, транспартнай міліцыі і мытні.

Два праваднікі, грамадзяне Расіі, затрыманыя і змешчаныя ў СІЗА УКДБ.

Пры затрыманні яны спрабавалі даць хабар памежнікам. Вырашаецца пытанне аб распачынанні ў дачыненні да іх крымінальнай справы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?