16 сакавіка 2010 г. архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску адзначае 300-годдзе кансэкрацыі. Галоўныя ўрачыстасці з гэтай нагоды адбудуцца 12 чэрвеня

аднак сёння ўсе парафіяне і людзі добрай волі запрашаюцца да малітвы падзякі за адраджэнне святыні і за ўсіх тых, хто на працягу гэтых год працаваў на яе карысць.

Касцёл быў заснаваны айцамi езуiтамi 31 лiпеня 1700 г.

Яго кансэкрацыю здзейснiў Вiленскi бiскуп Канстанты Казiмiр Бжастоўскi 16 сакавiка 1710 г.

28 красавiка 1798 г. святыні была нададзена годнасць Катэдральнага касцёла. З красавiка 1905 г. пэўны час пробашчам катэдры быў ксёндз Зыгмунт Лазiнскi.

У пасляваенны часы касцёл быў адабраны ў вернікаў i перададзены пад «Дом фiзкультуры». У 1951 г. святыня была цалкам спустошана i перабудавана. 9 снежня 1993 г. паводле пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь будынак мiнскай катэдры быў вернуты католiкам.

21 кастрычніка 1997 г. адбылася рэкансэкрацыя мiнскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Марыi Панны, якую здзейсніў кардынал Казімір Свёнтэк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?