На сайце расейскай службы радыёстанцыі BBC (BBC ) праводзіцца апытаньне: "Ці справядлівыя патрабаваньні Лукашэнкі атрымліваць газ па ўнутрырасейскай цане".

Па стане на 13.55 паводле менскага часу панядзелка 33,02% карыстальнікаў, што ўзялі ўдзел у галасаваньні, мяркуюць, што патрабаваньні беларускага кіраўніка справядлівыя. 57,78% - што несправядлівыя. 9,2% ня вызначыліся з адказам. Усяго ўдзел у галасаваньні ўзялі 1 902 асобы. Прычым адказы "за Лукашэнку" паступова павялічваюцца.

Сайт расейскай службы BBC досыць аўтарытэтны і скіраваны на "прасунутую" ў палітычным сэнсе аўдыторыю, збольшага пазбаўленай ура-патрыятызму і ксэнафобіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?