У Мінску ў выбарчыя камісіі паступіла 308 заяў ад ахвотных зарэгістравацца кандыдатамі ў дэпутаты Ммнгарсавета. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні арганізацыйна‑кадравай работы Мінгарвыканкама.

Балатавацца ў дэпутаты гарсавету выказалі жаданне 105 маладых людзей ва ўзросце да 30 гадоў, або 34% ад агульнай колькасці кандыдатаў. Крыху больш за 14% прэтэндэнтаў — жанчыны.

Палітычныя партыі вылучылі ў кандыдаты 110 чалавек. Найбольшую актыўнасць праявіла Ліберальна‑дэмакратычная партыя (53 заявы) і Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» (18). Ад Камуністычнай партыі Беларусі паступіла 12 заяў, Аб’яднанай грамадзянскай партыі — 11, Партыі БНФ — 7. Сваіх прадстаўнікоў вылучылі таксама Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці, Беларуская сацыяльна‑спартыўная партыя.

Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты будзе праходзіць з 16 па 25 сакавіка. Перадвыбарная агітацыя пачнецца з дня рэгістрацыі кандыдатаў і працягнецца да 24 красавіка ўключна.

Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў прызначаныя на 25 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?