На Кастрычніцкай плошчы адбыўся прэм’ерны паказ блакітных камзэлек: упершыню масавую акцыю суправаджалі прэс-афіцэры. Адказная роля першага прэс-афіцэра ў гісторыі беларускай міліцыі выпала прэсаваму сакратару ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандру Ластоўскаму. Але акцыя засведчыла, што прэс-афіцэры на практыцы выконваюць досыць арыгінальную функцыю. Яны не толькі ахвотна даюць каментары журналістам (на бяспечнай аддаленасці ад месца падзеяў), але і служаць адмысловай «выспай бяспекі». Маўляў, калі журналісты на акцыях адыходзяць ад людзей у блакітных камізэльках — то самі вінаватыя. Акрамя гэтага, Аляксандр Ластоўскі даў журналістам арыгінальную параду:

«Інфармацыю не абавязкова атрымліваць там, дзе адбываюцца падзеі».
Глядзіце на відэа:

Увогуле, камунікаваць з прэс-афіцэрамі — сапраўдная асалода. Паглядзіце толькі, як Аляксанд Ластоўскі размаўляе з кабетай-апазіцыянеркай. Зрэшты, ад адказу на склізкае пытанне пра людзей у штацкім ён ухіліўся. А вось яго калегі ў цывільным былі зусім не такімі далікатнымі:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?