Дзяржсакратар Савету бясьпекі Віктар Шэйман узначальвае ўрадавую дэлегацыю, якая будзе знаходзіцца да 8 верасьня ў Вэнэсуэле. Візыт у паўднёваамэрыканскую краіну скіраваны на рэалізацыю дамоўленасьцяў, дасягнутых падчас сустрэчы ў Менску 24 ліпеня Уга Чавэса і Аляксандра Лукашэнкі.

У склад беларускай дэлегацыі ўваходзіць таксама першы віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка, які раней заяўляў, што Беларусь гатова стварыць у Вэнэсуэле сумеснае прадпрыемства па здабычы і продажу нафты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?