17 сакавіка ўпраўленне Дзяржаўтаінспекцыі ГУУС Мінгарвыканкама сумесна з гарадской станцыяй хуткай медыцынскай дапамогі праводзіць акцыю «Дарогу хуткай дапамозе!».

Як паведамілі ва УДАІ ГУУС, мерапрыемства накіравана на прыцягненне ўвагі ўдзельнікаў дарожнага руху да праблемы арганізацыі бяспечнага праезду транспартных сродкаў аператыўнага прызначэння.

У гэты дзень у сталіцы па пэўных маршрутах будзе рухацца аўтамабіль хуткай дапамогі з уключанымі пробліскавымі маячкамі і сірэнай.

Кіроўцы, якія не ўступяць яму дарогу, будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ад 2 да 10 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартным сродкам на адзін год або без яго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?