На віцебскім тэлеканале «Скіф» паказваюць ролік, у якім бард Сяргей Белязека выконвае песню з бел-чырвона-белым шалікам на шыі.

Бард удзельнічае ў творчым конкурсе «Твой шанец», які ладзіць тэлеканал. Яго беларускамоўную песню «Анёл» не адразу ўключылі ў праект.

«Мяне ўставілі ў гэтую праграму на паўтара тыдня пазней, чым астатніх. За маю грамадзянскую пазіцыю мне паўтара тыдня прыйшлося дамагацца ўключэння ў праект», — адзначае выканаўца.

Сяргей Белязека выконвае ўласную песню «Анёл». Адметна тое, што

ён выйшаў на сцэну пры запісе роліка з бел-чырвона-белым шалікам на шыі.

На відэа ён закрыты гітарай, але ў сярэдзіне песні, калі аператар буйным планам паказвае барда, заўважныя нацыянальныя колеры шаліка.

Творчы конкурс «Твой шанец» — аналаг расійскай праграмы «Хвіліна славы». Толькі ў віцебскім варыянце прысутнічае смс-галасаванне, па выніках якога будзе вызначаны пераможца. Гэта магчымасць творчаму чалавеку паказаць сябе. Пра кожнага ўдзельніка па буднях на тэлеканале «Скіф» паказваюць сюжэт і скарочаны варыянт песні. А ў суботу і нядзелю выходзіць адмысловая праграма, у якой песні канкурсантаў гучаць цалкам.

Рэжысёр праекта Дзмітрый Петрыша паведаміў, што ўжо 24 сакавіка адбудзецца гала-канцэрт. Тады і будзе абвешчаны пераможца. А пакуль смс-галасаванне працягваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?