Справа на падставе ч. 1 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж) распачата ў Маскоўскім РУУС Мінска ў дачыненні да галоўнага інжынера будаўнічай арганізацыі.

Паводле інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, інжынер падазраецца ў крадзяжы часовага бытавога памяшкання з будоўлі аб’екта на праспекце Дзяржынскага. Знікненне выявілі прадстаўнікі фірмы, што працавала на будоўлі, калі прыехалі забіраць сваю маёмасць. Калі менавіта быў учынены крадзеж, прадстаўнікі будаўнічай арганізацыі сказаць не здолелі,

«бо будоўля ідзе даўно і бытоўкі не пералічвалі».

Падчас расследавання высветлілася, што злачынства было ўчынена яшчэ ў снежні мінулага года. Галоўны інжынер ноччу вывез пры дапамозе аўтакрана бытоўку да сябе на лецішча, бо, паводле яго слоў, меркаваў,

што яна нікому не належыць.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?