Мы наведалі вытворчасць, паглядзелі, як вырабляюцца электрацягнікі і трамваі Stadler, а таксама высветлілі, з’яўляюцца яны беларускімі, ці ўсё ж швейцарскімі.

Як гэта зроблена: цягнікі

Любы вагон пачынаецца з спецыяльных алюмініевых профіляў. 

«Яны прыязджаюць сюды ўжо гатовымі, бо такія вялікія панэлі вырабляюць толькі чатыры пастаўшчыкі ў свеце», — распавядае Філіп Брунер, дырэктар ЗАТ «Штадлер Мінск».

Філіп Брунер

Філіп Брунер

На «Штадлер Мінск» ажыццяўляецца поўны цыкл зваркі. Тут ёсць стапеля на кожны вагон для зваркі даху, асновы, бакавых і тарцавых сценак, перагародак і мноства іншых элементаў. Працэс заўсёды аднолькавы: ад пастаўшчыкоў прыходзяць профілі, людзі іх падрыхтоўваюць, усталёўваюць у стапель, фіксуюць з дапамогай пнеўматычных і механічных прыціскальнікаў, пасля гэтага дадаткова фіксуюць кропкавай зваркай. Пасля гэтага элемент гатовы для «абваркі» зварачным робатам.

Наступны крок — механічная апрацоўка станком, які па праграме, распрацаванай у адпаведнасці з тэхнічнай дакументацыяй, апрацоўвае ўсе элементы. Станок можа працаваць з 14 рознымі інструментамі і пастаянна іх мяняць, апрацоўваючы аб'ект так, як патрабуюць розныя тэхналогіі. Ён выразае ўсе неабходныя адтуліны, частка з якіх потым стане дзвярыма і вокнамі.

Пасля гэтага, бывае, зноў неабходная зварка робатам (напрыклад, калі ёсць маленькія элементы, якія ўваходзяць у склад больш буйных). Затым, адразу пасля механічнай апрацоўкі станком або паўторнай зваркі гатовыя элементы ўсталёўваюцца ў галоўны зварачны стапель.

Якасць зваркі правяраецца лазерам у 250-ці кропках на паверхні кузава. Таксама кожны дзясяты вагон праходзіць кантроль на якасць зварачных швоў на рэнтгене.

Пасля поўнае зваркі і кантролю якасці вагона ён трапляе ў дробаструменевую камеру, дзе ўсе часткі кузава, на якія пасля будзе наносіцца фарба, пад ціскам апрацоўваюцца дробнымі каменьчыкамі. Так паверхня вагона становіцца матавай, што паляпшае счапленне фарбы з металам.

Наступны этап — грунтоўка. Пасля гэтага ў іншай камеры вагон фарбуюць, і ён высыхае пры пэўных тэмпературы і вільготнасці, што гарантуе высокую якасць працэса. Некаторыя мадэлі маюць ажно 12 пластоў фарбы! Працэс працяглы: займае ад двух да трох тыдняў.

Працэс паліравання

Працэс паліравання

Пасля паліравання вагон адпраўляюць у зборачны цэх, дзе працаўнікі свідруюць адтуліны, якія не зрабіў робат. Усяго такіх дробных дзірак у кожным вагоне больш за тысячу. Затым адбываецца мантаж унутранага абсталявання: электронікі, абшыўкі, вокнаў, сядзенняў і іншых кампанентаў.

Цягнік для Нарвегіі

Цягнік для Нарвегіі

Наступны этап — устаноўка вагона на цялежкі. Пасля гэтага ён ужо гатовы для выпрабаванняў, якія праводзяцца на ўласнай электрыфікаваный лініі даўжынёй каля двух кіламетраў на тэрыторыі прадпрыемства. Два-тры месяцы сыходзіць на вырабніцтва аднаго вагона. За год вытворчыя магутнасці падпрыемства дазваляюць вырабляць каля 150 алюмініевых вагонаў и 100 сталёвых секцый (гэта, напрыклад, 35 цягнікоў і 30 трамваяў).

Якія цягнікі сыходзяць з канвеера «Штадлер Мінск»: беларускія ці швейцарскія?

На гэтае пытанне Філіп Брунер адказаў даволі адназначна: беларускія.

«Некаторыя цягнікі, якія вы зараз тут бачыце, мы выраблялі ў Швейцарыі, калі гэты завод яшчэ толькі будаваўся. Але зараз яны вырабляюцца ў Беларусі, таму, без аніякіх пытанняў, гэта «Made in Belarus». А вось, напрыклад, нашыя трамваі, якія мы зараз вырабляем для Санкт-Пецярбурга, з’яўляюцца цалкам беларускімі. Частку праектнай дакументацыі нам дапамагалі распрацоўваць нашыя швейцарскія калегі, але ўсё ж 80% было зроблена тут, у Беларусі. Большасць матэрыялаў для іх вытворчасці мы закупляем таксама ў Беларусі. Дарэчы, менавіта беларускімі будуць з’яўляцца і цягнікі для мінскага метрапалітэна, першы з якіх мы плануем выпусціць ужо у другой палове 2018 года», — з гонарам распавядае пан Брунер.

Беларускія трамваі з швейцарскай якасцю

Акурат у дзень нашага візіту на прадпрыемства ў Мінску адбылося ўзнагароджанне пераможцаў прэміі «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» за 2017 год, сярод якіх аказаўся і той самы беларускі трамвай, пра які нам казаў Філіп Брунер.

Зараз на прадпрыемстве заканчваюць зборку апошняга з 23-х трамваяў, якія вырабляюцца на чарговую замову горада Санкт-Пецярбурга. Там яны ўжо ездзяць і нават прыйшліся даспадобы як пасажырам, так і транспартнікам.

Уладзімір Русак

Уладзімір Русак

Далей намеснік дырэктара па вытворчасці Уладзімір Русак паказвае нам цэх запуску, дзе гатовая прадукцыя праходзіць выпрабаванні. Тут стаяць ужо гатовыя прыгожыя трамваі і цягнікі, якія чакаюць свайго адпраўлення да замоўцы.

Трамваі ад «Штадлера» — «разумныя»: яны маюць аўтаматызаваную сістэму кантролю пасажырапатоку, якая сочыць за яго інтэнсіўнасцю праз камеры, усталяваныя як унутры салона, так і на вонкавай паверхні транспартнага сродку. Уся інфармацыя пра сітуацыю на дарогах, колькасць пасажыраў паступае ў цэнтр кіравання ў дэпо, дзе яна аналізуецца, пасля чаго вылічваецца аптымальная колькасць транспартных сродкаў на маршруце.

«На дварэ ёсць электрыфікаваная лінія на 27 кВ, 3 кВ і 650 В, што дазваляе нам паўнавартасна выпрабоўваць любую нашую тэхніку. Даўжыня лініі не вельмі вялікая — каля двух кіламетраў — але гэтага дастаткова для праверкі працаздольнасці», —распавядае Уладзімір.

Вось як знутры выглядае цалкам гатовы для адпраўкі ў Санкт-Пецярбург трамвай, мадыфікацыя якога («Мяцеліца» В85300М) у жоўтым колеры пэўны час выпрабоўвалася на мінскіх маршрутах.

Дзверы адкрываюцца толькі пасля націскання на адпаведную кнопку. Гэта нязвыкла для пасажыраў, але карысна — дапамагае захоўваць цяпло ўнутры, бо бываюць сітуацыі, калі на прыпынку стаіць адзін ці некалькі чалавек, і няма сэнсу адчыняць адразу ўсе дзверы.

Рынкі сбыту і перспектывы развіцця кампаніі

Зараз на прадпрыемстве працуе больш за 500 чалавек: як мясцовых, так і з іншых гарадоў. Бліжэйшым часам плануецца нашмат павялічыць вытворчыя магутнасці прадпрыемства. Ужо ў 2018 годзе кампанія ўладкуе на працу дадаткова 200 чалавек, а ў наступным годзе — яшчэ 200. Сярэдні заробак тут, паводле словаў прадстаўніка кампаніі, «вышэй за сярэдні па краіне».

«Штадлер Мінск» экспартуе сваю прадукцыю далёка за межы Беларусі. Нашы цягнікі і трамваі запатрабаваныя ў Расіі, Азербайджане, Грузіі, Нарвегіі. Таксама на прадпрыемстве вырабляюць розныя кампаненты для кампаній группы Stadler у Нямеччыне, Польшчы, Чэхіі. А якраз пасля нас Філіп Брунер сустракаў дэлегацыю з Украіны, якая прыехала паглядзець, што можа прапанаваць беларуска-швейцарская кампанія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0