Журналістцы Марыне Коктыш 18 сакавіка вярнулі аўтамабіль, затрыманы мытнікамі на беларуска-літоўскай мяжы.

Нагадаем, намеснік галоўнага рэдактара газеты «Народная воля» была затрыманая 12 сакавіка пры перасячэнні беларуска-літоўскай мяжы на набытым ёю ў Літве аўтамабілі «Таёта». Работнікі беларускай мытні заявілі, што машына можа быць абвешчаная ў міжнародны вышук. Журналістку пратрымалі на мытні амаль суткі. У выніку аўтамабіль затрымалі і адправілі на экспертызу ў Ашмянскую мытню, а Коктыш выдзелілі транспарт для таго, каб яна змагла вярнуцца дамоў.

Прадстаўнікі кампаніі «Таёта» ў Мінску заявілі Коктыш, што нумар набытага ёю аўтамабіля зарэгістраваны ў афіцыйнай базе даных аўтамабіляў гэтай маркі і не лічыцца ва ўгоне.

Як паведаміла Коктыш, пасля афармлення адпаведных дакументаў арыштаваны аўтамабіль ёй вярнулі,

пры гэтым ёй давялося заплаціць за некалькі сутак яго захоўвання на мытнай стаянцы.

Зараз журналістка едзе на аўтамабілі ў Мінск.

Нагадаем, 17 лютага супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі ў Марыны Коктыш сістэмны блок рабочага камп'ютэра. Журналістку выклікалі ва УУС Ленінскага раёна Мінска на допыт у сувязі з публікацыяй у «Народнай волі» матэрыялаў па так званай паляўнічай справе, а затым супрацоўнікі міліцыі прыйшлі ў рэдакцыю з вобыскам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?