У Вярхоўным судзе скончыліся слуханні па справе Беларускай асацыяцыі журналістаў. Рашэнне суддзя Анатоль Церах абвесціць у панядзелак у 14.30.

19 сакавіка ў судзе выступіла пракурор Скарабагатая, якая заявіла, што лічыць папярэджанне абсалютна абгрунтаваным па ўсіх пунктах. Намеснік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец адзначыў, што выступ пракурора быў надзвычай кароткім. Што БАЖ парушыў заканадаўства, выдаючы сваім сябрам пасведчанні з надпісам «Прэса». І што дзейнасць Цэнтра прававой абароны СМІ не адпавядае заканадаўству і Статуту БАЖ. Пры гэтым якія канкрэтна нормы заканадаўства былі парушаныя, вялікага абгрунтавання не было. Быў вельмі кароткі выступ.

Нагадаем, што БАЖ абскарджвае папярэджанне, вынесенае арганізацыі Міністэрствам юстыцыі. Мінюст абвінаваціў журналісцкую арганізацыю адразу па некалькіх пунктах — датычна формы сяброўскага пасведчання, статусу Цэнтра прававой абароны СМІ пры ГА «БАЖ», а таксама некаторай інфармацыі, пададзенай на сайце арганізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?