Анатоль Лябедзька пераабраны старшынём Аб’яднанай грамадзянскай партыі, ХІІІ з’езд якой прайшоў 21 сакавіка ў Мінску, у ДК Мінскага трактарнага завода.

У працы форума ўзялі 112 дэлегатаў. У галасаванні ўзялі ўдзел 109 чалавек. 89 (ці 81,65%) прагаласавалі за Лябедзьку, 17 чалавек — супраць (15,6%), тры бюлетэні прызнаныя не сапраўднымі.

Была таксама вылучана кандыдатура барысаўскага прадпрымальніка Віктара Гарбачова, але той заявіў, што яму «бракуе сіл, сродкаў і духу, каб узначаліць партыю» — і узяў самаадвод.

«Я разумею, што не з’яўляюся лідэрам палітычнай партыі ў тым сэнсе, як гэта ўспрымаюць у цывілізаваных краінах, — заявіў, выступаючы раней на з’ездзе, Анатоль Лябедзька. — Хутчэй за ўсё, мне даводзіцца выконваць функцыю антыкрызіснага менеджэра. І паверце, я, як ніхто іншы, ведаю найскладанейшы механізм Аб’яднанай грамадзянскай партыі».

Намеснікамі старшыні АГП абраныя Яраслаў Раманчук і Леў Марголін.

Анатоль Лябедзька узначальвае АГП з 2000 года.

Найбольшы палітычны стаж на чале дэмакратычнай партыі ў Беларусі толькі ў Станіслава Шушкевіча (БСДГ, кіруе ад 1998 г.) і Зянона Пазняка (КХП — БНФ, з 1999, а Фронтам — з 1989 г.).

АГП сёння прыняла рашэнне пра няўдзел у мясцовых выбарах дэпутатаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?