Няглядзечы на тое, што ў сённяшнім масавым старце беларуская біятланістка Дар’я Домрачава стала толькі восьмай, у агульным заліку яна пакуль што займае шостую пазіцыю.

1. М.Нойнер (Германія) — 839

2. С.Хаусвальд (Германія) — 797

3. А.Хенкель (Германія) — 741 (будуць вылічаныя 17. Стане 724)

4. Х.Ёнсан (Швецыя) — 731

5. А.-К. Олафсан-Зідэк (Швецыя) — 729

6. Д.Домрачава (Беларусь) — 721

7. К.Вільхельм (Германія) — 690

Біятланісткам засталося паўдзельнічаць у апошнім этапе Кубка свету ў расійскім Ханты-Мансійску праз тыдзень.

Варта адзначыць, што па біятлонных правілах у канцы сезона ў кожнай спартсменкі вылічваюцца балы, набраныя ў трох найгоршых для іх спаборніцтвах. Дар’я Домрачава, напрыклад, не ўдзельнічала ў трох гонках на студзеньскім этапе ў Італіі, таму ад яе балаў нічога аднімаць не будуць. А вось у Андрэа Хенкель, якая займае трэцяе месца, але прымала ўдзел ва ўсіх гонках году, будуць вылічаныя 17 балаў. Такім чынам на яе рахунку будзе знаходзіцца 724 бала — усяго на 3 больш, чым у беларускі.

Калі Домрачава выступіць ў Ханты-Мансійску паспяхова, яна зможа прэтэндаваць на выніковае трэцяе месца — найлепшы вынік беларусак за апошнія 15 гадоў.

Апошняя буйныя перамогі датуюцца 1994–1995 гадамі, калі Святлана Парамыгіна спачатку стала лепшай па выніках сезону, а праз год атрымала выніковае другое месца

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?