Урад Украіны разглядае магчымасць павелічэння пенсійнага ўзросту для вайскоўцаў і прадстаўнікоў іншых сілавых структур.Такі крок павінен скараціць дэфіцыт Пенсійнага фонда краіны, які па выніках першага квартала 2010 года складзе больш за $3,7 мільярда.
Сусветны банк рэкамендуе Украіне паэтапна павялічваць пенсійны ўзрост жанчын да 60 гадоў. Зараз жанчыны заканчваюць працаваць у 55 гадоў, а мужчыны — у 60, як і ў Беларусі.
Віцэ-прэм ’ер Сяргей Цігіпка разлічвае не кранаць пенсійны ўзрост жанчын, а хаця б абмежаваць ільготны выхад на пенсію — у 38–40 гадоў для сілавікоў.
Сярэдні памер пенсіі ва Украіне складае 370 тысяч беларускіх рублёў у эквіваленце, але новы прэзідэнт Віктар Януковіч абяцае да канца года павялічыць выплаты да 730 тысяч.
0
0
0
0
0
0