27 сакавіка а 15.00 у сядзібе Таварыства беларускай культуры ў Літве па адрасе вул. Бролю 9‑86, Вільня, будуць праходзіць святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да чарговай гадавіны абвяшчэння Незалежнасці БНР.
Беларусы Літвы, якія апошнім часам былі падзеленыя на два лагеры «чэсных« і «нячэсных«, у гэтым годзе рашылі аб’яднацца і разам адзначыць самае вялікае свята беларусаў.
На святкаванне запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Рады бачыць кожнага на нашым самым Вялікім Свяце.